Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла. Будаўніцтва касцёла з чырвонай цэглы ішло ў 1897-1903 гг па праекце Канстанціна Вайцяхоўскага. Храм будаваўся на ахвяраванні як простых вернікаў, так і багатых шляхцічаў. Іх імёны былі выбітыя на плітах вакол цэнтральнага ўвахода і ў ніжняй частцы сцен. Аднак ў 1947 годзе савецкія ўлады загадалі замазаць іх цэментам. Пазней касцёл увогуле зачынілі.
Толькі ў 1988 годзе вернікі змаглі вярнуць сабе святыню. Касцёл уражвае прыгажосцю сваіх інтэр’ераў. Асаблівую прыгажосць і арыгінальнасць мае штучная пячора, унутры якой маецца капліца-грот у стылі мадэрн. Тут знаходзіцца фрэска, на якой адлюстраваны галоўныя фундатары касцёла, яго першы ксёндз – Францішак Сакалоўскі, архітэктар і арганіст.
Унутры таксама маецца памятная шыльда Чэлаву Немэну – выбітнаму польскаму спеваку і кампазітару, што нарадзіўся ў Старых Васілішках, быў ахрышчаны ў гэтым касцёле, а яго бацька працаваў арганістам.
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля. Будаўніцтва каменнага касцёла пачалося ў 1769 годзе на месцы драўлянага. Новы храм быў асвечаны 30 лістапада 1790 года. Пры касцёле дзейнічаў кляштар дамініканаў.
Пасля падаўлення Нацыянальна-вызвольных паўстанняў 1830-31 і 1863-64 гг расейскія ўлады спачатку ліквідавалі кляштар, а потым перадалі храм Маскоўскай царкве. Таксама ў гэты ж час быў зруйнаваны будынак кляштара.
У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польшчы вярнулі храм каталікам. У 1922-28 гг праходзіла рэканструкцыя касцёла з аднаўленнем першапачатковага выгляду.
Пасля Другой сусветнай вайны савецкія ўлады зачынілі касцёл. Толькі ў 1980 годзе тут аднавіліся богаслужэнні.
У наш час касцёл адрэстаўраваны і знаходзіцца ў вельмі добрым стане. Унутры раю паглядзець на 7 стукавых алтароў у стылі ракако. Тэрыторыя абнесена бутавай агароджай з брамай.
Отличная станция техосмотра. Сотрудник сам садится за руль и делает проверку. Всегда подскажет про небольшие недочёты по авто. Уже много лет прохожу здесь техосмотр.
Скульптура "Дойлід Гарадніцы". Яе прататыпам з’яўляецца архітэктар Джузэпэ дэ Сако, які пабудаваў шэраг будынкаў у былым прадмесці Гарадніца пры праўленні гарадзенскага старасты Антонія Тызенгаўза.
Драўляны помнік вялікаму князю Вітаўту быў пастаўлены ў пачатку 1990-ых гг. Гэта быў падарунак месту ад Літоўскага фонда культуры. Падобны помнік размешчаны непадалёк ад Тракайскага замка.
Манумент устаноўлены ў 1978 годзе. Прадстаўляе сабой дзве стэлы вышынёй 31 метр. У верхняй частцы аб’яднаны гербам, зробленым са шкла. У ніжняй частцы манумента знаходзяцца дзве скульптуры: "мужнасць" у выглядзе ваяра і "гасціннасць" у выглядзе жанчыны.