Люстэрка-фотарамка для здымкаў фармата 10х15 у выглядзе вакна гарадзенскага дома з цмокамі. Унікальнага помніка гарадзенскай драўлянай архітэктуры. Рэпліка, максімальна набліжаная да арыгінала, у чым можна пераканацца, паглядзеўшы на той дом ужывую.
95 Br1 pcs.
Нож цэльнакаваны
Добры паходны ці гаспадарчы нож. Высокалегіраваная інструментальная сталь У10, цвёрдацсь - 54 адз. па Роквэлу. Ручная работа. Падыйдзе, у тым ліку, і для фестываляў сярэднявечнай рэканструкцыі ў якасці рэквізіта ці элемента касцюма
75 Br1 pcs.
Вокладка на пашпарт
Вокладка на пашпарт. Натуральная скура, дрэва. Можа выступіць і ў якасці сувеніра, і проста выконваць функцыі прыстойнай вокладкі для вашага асноўнага дакумента.
35 Br1 pcs.
Заплечнік ручной работы
Унікальны аўтарскі заплечнік ручной работы. Выдатная эрганоміка, мяккая скура, аўтарскі дызайн і нават подпіс аўтара - у наяўнасці. Скура, натуральна, натуральная)
450 Br1 pcs.
Свістулька-акарына керамічная
Керамічная свістулька-акарынка на 2 адтуліны з вельмі добрым і глыбокім гукам. Даволі вялікая, як на свістульку. Вышыня ў холцы - 10-12см.
25 Br1 pcs.
Аўтарская кераміка Ганны Дабрыян. Кубак-кацялок
Аўтарскі кубак-кацялок ручной работы. Паліваная кераміка, падглазурны роспіс. Унікальны ў сваім родзе. Аўтарскі подпіс, натуральна, прысутнічае.
105 Br1 pcs.
М'ёльнір па-гарадзенску. Варанёная сталь.
Каваны малаточак-падвеска. Адсылка да скандынаўскай міфалогіі - па жаданні. Як ужо Горадня - горад катоў, гісторыкаў і кавалёў, можа цалкам сабе выступаць як негалосны сімвал горада)
16.5 Br1 pcs.
Бірулька для ключоў - молаты
Яшчэ адна умоўная адсылачка да скандынаўскай міфалогіі і "Гродна - горад кавалёў" у паралелі. Гэтым разам у форме бірулькі для ключоў у выглядзе двух молатаў на колцы.
30 Br1 pcs.
Скляраўскі кот. Скульптура
Невялікая аўтарская скульптура аднога са старэйшых гарадзенскіх скульптараў. Вышыня 28 см. Натуральна, з аўтарскім подпісам.
115 Br1 pcs.
Скульптурная кампазіцыя "Коцікі"
Скульптурная кампазіцыя з трох асобных Скляраўскіх катоў. Могуць прадавацца як разам, так і паасобку. Вышыня найбольшага - 38 см. Аўтарскія подпісы, натуральна, прысутнічаюць.
225 Br1 pcs.
Камплект люстэркаў "Вокны Новага Свету"
Камплект з трох люстэркаў, прысвечаны гарадзенскай драўлянай архітэктуры. Настольнае, кішэннае і "нахаладзільнікавае") Прысвечана захаванню архітэктурнай спадчыны Гродна і унікальных помнікаў драўлянай архітэктуры. + буклет-апісанне і фота арыгінала
185 Br1 pcs.
Открытки (Гродно)
Паштоўкі з Мімімі-серыі
Аўтарскія паштоўкі з добрымі, цёплымі і прыемнымі беларускамоўнымі надпісамі на розныя выпадкі жыцця.
2 Br1 pcs.
Паштоўкі серыі "Міфы Беларусі"
Канцэптуальныя аўтарскія паштоўкі, прысвечаныя беларускай міфалогіі і "побытавым" нячысцікам ў прыватнасці. На кожнай - апісанне персанажа. І мы б'емся ў заклад, што гэта адзіныя паштоўкі падобнага кірунка, дзе апісаннямі напраўду запарыліся.
2 Br1 pcs.
Вышиванка (Гродно)
Кашуля вышытая. Гарадзенскі арнамент
Вышытая кашуля з кароткім рукавом. Арнамент гарадзенскага рэгіёна, матэрыял - нябелены лён, крой - сучасны, але з захаваннем асноўных канонаў традыцыйнага адзення і павагай да традыцыі наогул
125 Br1 pcs.
Добрае выхаванне
"Маё шчаслівае жыццё" Роўз Лагеркранц і Эвы Эрыксан
Пераклад Надзеі Кандрусевіч. Кніга пабачыла свет у выдавецтве KOSKA.
21 Br
Магниты (Гродно)
Магніт серыі "Проста Гародня"
Рэдкі выпадак напраўду прыстойнага магніціка ручной работы, які адпавядае сабой статусу горада, адкуль паходзіць. Сапраўдная гліна, ручная лепка, ручны роспіс і нанясенне фактуры. У камплекце - буклецік-апісанне сутнасці ідэі і серыі.
35 Br1 pcs.
Пивная кружка (Гродно)
Куфаль для піва
Піўны куфаль са скураной накладкай з гербам Гродна ці сімвалам з беларускага арнаменту. І піва выпіць і на палічку да калекцыі паставіць.
45 Br1 pcs.
ручная работа
Набор нажоў і відэльцаў каваны ручной работы
Камплект з 2 нажоў і 2 відэльцаў на дряўлянай дошцы. Матэрыял - каваная нержавейка. Цвёрдасць - каля 50 адзінак.
Для тых, хто любіць добрыя нажы і кулінарыю.
320 Br1 pcs.
Hasn't been updated for a while.Source: Representative of the organization