Добры (не) дзень
Вельмі расчаравана такім сэрвісам (замена шкла). А ўвогуле тым, што шкло трэбы было мяняць.
Колькі гэта цягнулася - непрымальна (не ведаю дакладна , каля 6 мес), камунікацыя - непрымальная.
Я ўжо не буду казаць пра тое, што пры замене шкла і рамонце 100% было ж заўважана, што нешта з рамянём. Яго можна было б склеіць , але канешне навошта сябе напружваць .
Але ўвогуле я ўжо рыхтавала сябе к таму , што не атрымаю свой гадзіннік.
Не дацягваеце вы нажаль да нармалёвай фірмы. Наўрадці буду камусьці раіць купіць вашу прадукцыю.
Пра сам гадзіннік. Хацелася б якасны прадукт мець, а не гэта вось усё.
Першае што адбылося: адразу ж пасля таго , як набыла , адкалупнуўся метал (пакрыццё). Добра, зрабілі замену па гарантыі. Потым неяк пакоўзалася шкло. То бок яно не якаснае.
І потым адкалупнуўся боўт зверху. Ну як так.
+Праблема з рамянём.
Карацей :(
Першае фота - да ДРУГОГА рамонта, потым - пасля (рамень).
Я не ведаю, што там адбываецца, але так не павінна быць.