Па-першае, не вельмі прыемны для мяне мужчына там працуе, які некалькі разоў дастаткова груба адказваў. Напрыклад, на просьбу аб парадзе, якія адрозненні ў дзвюх плёнак, адказаў, што я ведала, куды еду, і трэба было самой пачытаць (усё было б ок, калі б не тон, якім ён адказаў).
Таксама была сітуацыя, калі я аднесла плёнку на праяўку, а мне даслалі пусты гугл дыск, без фатаграфій. Я ім пісала, яны даслалі дыск ужо з фота, але там усё роўна былі не ўсе кадры (я то памятаю, што я фатаграфавала). І калі я ўжо прыехала да іх, спраўдзілася, што фатаграфіі былі дасланы не ўсе.
Было шмат чаго не вельмі сур'ёзнага. Я заўсёды прасіла не рэзаць мне негатывы, бо мне так больш падабаецца. Але нажаль негатывы былі кожны раз парэзанымі.
Варта сказаць, што я хадзіла ў гэтую фоталабу амаль два гады, яшчэ ў часы, калі яны на лагойскім тракце знаходзіліся. І я тады была ўсім задаволеная. Не ведаю, што з імі зараз адбылося. І гэта крыху сумна.