Помнік Аляксандру Крыштафу Яну Незабытоўскаму, пісьменніку, філосафу і гісторыку.
Пражыў усяго 30 гадоў, але паспеў пакінуць спадчыну! Нарадзіўся ў Смалічах, дзе і стаіць помнік.
Незабытоўскі выдаў ананімна 2 кнігі ў Вільні і 5 у Парыжы. За спробу перавезці з-за мяжы свае і чужыя нелегальныя выданні быў арыштаваны, сядзеў у пінскай, мінскай і віленскай турмах, засуджаны да пазбаўлення дваранскіх і маёмасных правоў і 20-гадовай катаргі ў сібірскіх рудніках.
Памёр да выканання прыгавору ў Вільні.
Завітайце сюды, калі будзеце ехаць праз Смалічы
Амбулатория
September 2024 •
5
Урачэбная амбулаторыя. Можна прыйсці за нейкімі рэцэптамі на лекі, нескладаныя працэдуркі, але за нечым складаным вас хутчэй за ўсё направяць у Нясвіжскую ЦРБ
Братская могила
September 2024 •
5
Мемарыял братская магіла ў цэнтры вёскі, устаноўленая ў 1976 годзе на ўшанаванне памяці 49 землякоў, загінулых у Другой сусветнай вайне.
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі Лявонавічы
Лявонавічы
September 2024 •
5
Аўтобусны прыпынак з якога можна з'ехаць у Нясвіж ці Клецк. Здаецца, іншых рэйсавых аўтобусаў тут не бывае
Выглядае як цэглавы будынак з дахам, так што ад дажджу дакладна можна схавацца.
А па-за прыпынкам знаходзіцца братская магіла - адна з няшматлікіх мясцовых каштоўнасцяў
Grocery store
September 2024 •
5
Скарпіён - легендарны магазін. Адкрыты ўжо больш за 10 гадоў, але актуальнасці не губляе і па сёння. Ці не адзіная прыстойная кропка, дзе можна затарыцца пасля палучкі (нават на вэксэль), ці просто забегчы па марожанае.
Тавараў шмат, нават ёсць і непрадуктовая частка. Рэкамендую.