Майстры цудоўныя. Ветлівыя, стрыманыя, прыгожыя. Дар’я зрабіла цуд і супер-фрызуру на маіх не вельмі простых валасах ды параіла шмат чаго карыснага. Дзякуй да неба.
06.12.24 былі у кафэ. Абслугоўванне 10 з 10. Афіцыянт супер, параіў, што ўзяць, пажартаваў і ўсё гэта на выдатнай беларускай мове. Атрымалі сапраўдную асалоду. Вялікі дзякуй
Невялікі выбар. Трэба было купіць дзіцячую цішотку. На чацьвёртым паверсе паказалі толькі беларускія дзяржаўныя, але побач былі прыгожыя і якасныя. У выніку спачатку набылі трошкі крынжовую і прадаўцы ня вельмі былі радыя звароту. Прыйшлося забраць крынжовую таксама. Нядорага, але і непрыгожа. Не вельмі раю.
Дзякуй вялікі Софттуру за заўсёды выдатны адпачынак. Асабіста Денищич Татьяне! Заўсёды карысныя парады і аператыўны падбор. Былі ў Турцыі у 2022. У 2024 за досыць невялікі бюджэт зляталі ў Грузію. Толькі добрыя ўражанні і заўсёды ўважлівае стаўленне да кліента.
Замак уражвае. Я не вялікі аматар, але тут ёсць дзе пахадзіць. Вузкія лесвіцы, склепы.. Найвыдатная імпрэза ад “шатландцаў”. Здзівілася, што яны сапраўды жылі ў Беларусі і зрабілі шмат чаго добрага. Дзякуй, было вельмі цікава!