Ведаеце, мы настолькі звыкліся с замшэлымі камянямі, якія маўкліва ляжаць у лясных гушчарах, ускрай палеткаў, каля дарог і рачулак нашай Радзімы, што ўжо нават не можам уявіць сабе беларускі краявід без іх. Гэтыя маўклівыя сведкі мінуўшчыны ляжаць на беларускай зямлі ўжо каля 20 тысяч гадоў.