Цудоўная школа, выдатныя настаўнікі. Пазнаёмілася з польскай мовай я трохі больш за год назад і за гэты час скончыла Б2.
Першыя два ўзроўні займалася офлайн ў пана Яўгена Чарнышова (А1 у звычайным тэмпе, А2 — інтэнсіўна). 🤍 Вясёлыя і цікавыя заняткі, зразумелыя тлумачэнні — усё гэта дамапамагло хутка і лёгка засвоіць інфармацыю. Лічу, што мне вельмі пашанцавала з першым настаўнікам.
Атрыманай базы хапіла і пры пераездзе, і пры навучанні на наступным узроўні.
На Б1 займалася з пані Ірынай Урбановіч. Добрая, цярплівая настаўніца з вялікім досведам. Ніколі не застаўляла пытанні без адказу. Дарэчы, гэта мой першы пазітыўны досвед заняткаў онлайн.
Надоечы скончыла Б2 онлайн з пані Вольгай Ермаковай. 🤍 Патрабавальная, адказная, сумленная, уважлівая да памылак, заўсёды падкажа, як сказаць лепш, сінанімічна. Але самае галоўнае, зацікаўленная ў сваёй працы настаўніца, якая натхняла інтэнсіўную на працу. Пасля такіх людзей хочацца працягваць вучыцца.
Прафесіяналізм настаўнікаў і іх любоў да польскай мовы відавочны. Хочацца адзначыць, што настаўнікі “на замене” таксама заставілі прыемныя ўражанні. Аліна Агрэніч, Алеся Парахня, Вольга Мазура (дзякуй за тлумачэнне miejscownik), кагосьці мабыць забыла.
Асобная ўдзячнасьць мэнэджэркам, якія заўсёды нагадаюць, адкажуць і падкажуць.
Вялікі дзякуй пані дырэктарке Ірыне Зімневай за слаўны калектыў слаўцэнтра і пазітыў. 🤍