Могілкі нямецкіх жаўнераў з’явіліся тут напрыканцы Першай сусветнай вайны. На самой справе тут пахаваны таксама аўстрыйскія жаўнеры і салдаты расейскай арміі. Дамінанта комплекса – помнік у выглядзе ратонды са скульптурай арла, які быццам бы прысеў тут, каб ахоўваць пакой ахвяр вайны. Верагодным аўтарам помніка можна назваць архітэктара Болмана з Брэмена. Помнік зроблены ў 1916 годзе. У 1922 годзе ўлады міжваеннай Польшчы правялі добраўпарадкаванне могілак. Ад помніка ў розныя бакі адыходзяць рады магіл з надмагіллямі ў выглядзе крыжоў. Лічу, што такія месцы патрабуюць ад нас гуманных адносін і павінны захоўвацца, каб нагадваць пра жахі вайны.
Everything is strict and clear, as it is customary for the Germans, in general, a good place to understand how meaningless wars are. And the monument column is very monumental, you don't expect to see this for such places. So who will be passing nearby - stop, evaluate.