Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Будаўніцтва храма з жоўтай цэглы ў стылі неаготыка вялося ў 1900-05 гг па ініцыятыве пробашча Паўла Сухоцкага. Касцёл асвяціў у 1928 годзе віленскі біскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі. Перыяд Другой сусветнай вайны стаў цяжкім выпрабаваннем для парафіі. Паслядоўна былі забіты 5 ксяндзоў, прычым не толькі нямецкімі акупантамі, але і савецкімі партызанамі. Пасля вайны парафія адрадзілася і нават касцёл не зачыняўся. У пачатку 1990-ых была праведзена рэстаўрацыя. У Трабскім касцёле некаторы час служыў Аляксандр Астрамовіч – каталіцкі святар і беларускі паэт.